АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Памёр расійскі спявак і кампазітар Вілі Токараў

Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» са спасылкай на сям’ю спевака паведаміў народны артыст Расіі Мікалай Тамразаў. Токараву было 84 гады.


Вілі Токараў (названы ў гонар Леніна) нарадзіўся ў 1934-м, быў мараком гандлёвага флоту, граў на кантрабасе і вібрафоне ў ансамблі «Дружба» Аляксандра Бранявіцкага, акампанаваў Марку Бернэсу і Эдыце Пʼесе, кіраваў ансамблем у Мурманску.

У 1974 годзе ён з'ехаў у Злучаныя Штаты. Атрымаў вядомасць у канцы 1970-х — пачатку 1980-х гадоў, выпусціўшы некалькі дыскаў, сюжэты песень якіх заснаваныя на жыцці рускамоўнага Нью-Ёрку.


15:54 04/08/2019


Загрузка...
Загрузка...