АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Другая трагедыя ў ЗША за суткі: у штаце Агаё невядомы застрэліў 9 чалавек

У час стральбы ў штаце Агаё загінулі 10 чалавек, у тым ліку нападнік. Раней у суботу мужчына з аўтаматам забіў 20 чалавек у гандлёвым цэнтры Тэхаса.


У горадзе Дэйтан, штат Агаё (ЗША), адбылася стральба. Паводле папярэдніх дадзеных, загінулі 10 чалавек, у тым ліку нападнік. Пра гэта паведамляюць WHIO-TV і Dayton Daily News.

Інцыдэнт адбыўся каля 02:00 па мясцовым часе (09:00 — Мінск).

Па дадзеных выдання Heavy, яшчэ 16 чалавек атрымалі раненні.

12:46 04/08/2019


Загрузка...
Загрузка...