АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Instagram і WhatsApp пераназавуць

Назву дадаткаў Instagram і WhatsApp дапоўняць удакладненнем «ад Facebook». Пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на выданне The Information.



Абноўленыя назвы будуць адлюстроўвацца ў крамах дадаткаў Apple і Google Play, а таксама ўнутры Instagram і WhatsApp. На экране мабільных прылад дадаткі застануцца пад ранейшымі назвамі.

Прэс-сакратар Facebook Берці Томсан адзначыў, што такія меры дазволяць пазначыць прыналежнасць дадаткаў да кампаніі.

Паводле крыніц, сацсетка такім чынам плануе палепшыць рэпутацыю на фоне скандалаў з-за ўцечкі персанальных звестак.

Расследаванне супраць Facebook пачалі ў сакавіку 2018-га ў сувязі з перадачай асабістай інфармацыі 87 мільёнаў карыстальнікаў аналітычнай кампаніі Cambridge Analytica, якая супрацоўнічала з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам падчас перадвыбарнай кампаніі.

На падставе атрыманых звестак даследчыкі ацэньвалі палітычныя перавагі выбарцаў і паказвалі ім рэкламу, якая трапляла ў зону іх інтарэсаў. Facebook таксама вінавацяць у парушэнні пагаднення ад 2011 года, у адпаведнасці з якім сацсетка абавязуецца інфармаваць карыстальнікаў аб перадачы звестак іншым дадаткам і пытаць дазволу.

09:33 04/08/2019


Загрузка...
Загрузка...