АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Невядомы паведаміў, што ў Мінску замініраваны вакзал і два самалёты

Сёння ў 17.29 у Магілёўскае аддзяленне БЧ па электроннай пошце паступіла паведамленне аб нібыта закладзенай выбуховай прыладзе ў будынку чыгуначнага вакзалу ў Мінску.

Невядомы паведаміў, што ў Мінску замініраваны вакзал і два самалёты
Таксама дзве выбуховыя прылады нібыта закладзеныя ў самалётах рэйсаў «Мінск-Кіеў» і «Мінск-Калінінград», якія павінны былі вылятаць сёння вечарам з аэрапорта «Мінск-2». Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал прэс-службы МУС.

У цяперашні час з будынка чыгуначнага вакзалу эвакуіруюцца наведвальнікі. Таксама правяраюцца самалёты названых рэйсаў.
На месцах працуюць следча-аператыўныя і сапёрна-піратэхнічныя групы, міліцыя, МНС.


18:54 03/08/2019


Загрузка...
Загрузка...