АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Ці будзе Коля Лукашэнка ў старасці падобны да бацькі?

Пакуль беларускі сегмент «Facebook’у» актыўна старыць сябе з дапамогай прыкладання «FaceApp», belsat.eu вырашыў спраўдзіць, ці будзе малодшы сын кіраўніка Беларусі падобны да яго ў сталым веку.


Магчыма, гэтак Мікалай Лукашэнка будзе выглядаць праз некалькі дзясяткаў гадоў.

А так будзе выглядаць ягоны бацька.

На жаль, дадатак не можа яшчэ мацней састарыць 14-гадовага юнака. На фота ён больш падобны да сваёй меркаванай маці Ірыны Абельскай.

Прыкладанне, якое стварылі яшчэ ў 2017 годзе, можна спампаваць у «Apple Store» або «Google Play». Дадатак мае некалькі фільтраў і пры дапамозе нейрасетак можа састарыць або амаладзіць твар, дадаць бараду і змяніць колер валасоў.







09:18 17/07/2019


Загрузка...
Загрузка...