АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Іспаніі з верталётам шукалі беларускага турыста, а ён проста пайшоў у бардэль

Марская служба ратавання, пажарныя і паліцыя ў суботу адправіліся на пляж Росэс у Каталоніі, каб адшукаць беларуса, які знік. 

Праз некалькі гадзін чалавека знайшлі. Аказалася, што ён, нікога не папярэдзіўшы, пайшоў у бардэль, піша Crónica Global.

Каб знайсці беларуса, ратавальнікі адпраўлялі ў бухту нават верталёт. Разам з групай сяброў мужчына адправіўся на пляж, каб паплаваць. Сябры яго згубілі і апавясцілі аварыйныя службы.

А малады чалавек проста з'ехаў у бардэль на таксі, нікога не папярэдзіўшы.


nn.by
08:13 17/07/2019


Загрузка...
Загрузка...