АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Навукоўцы стварылі бактэрыю, што паглынае пластык

Амерыканскія навукоўцы знайшлі спосаб вырашыць сусветную праблему - назаўжды пазбавіць акіян ад гор пластыка. Для гэтага яны стварылі спецыяльную генетычна мадыфікаваную бактэрыю. Праверылі яе ў невялікім рэактары ў лабараторыі.

Яго запоўнілі вадой, ўнутр змясціўшы некалькі пластыкавых пакетаў і саму бактэрыю. Яна паскарае працэс разлажэння пластыка ў разы. На выхадзе атрымліваецца - вуглякіслы газ, а сам матэрыял раскладаецца на простыя палімеры.

У выніку яго можна будзе паўторна выкарыстоўваць у перапрацоўцы або нават як паліва. Адзіная праблема - хуткасць, з якой бактэрыі спраўляюцца з пластыкам. Пакуль яе недастаткова каб справіцца з тым аб'ёмам смецця, які ёсць у сусветным акіяне.
17:35 16/07/2019


Загрузка...
Загрузка...