АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Некалькі сутак у Польшчы шукаюць пяцігадовага хлопчыка. Яго тату збіў цягнік, а дзіця знікла


У Польшчы пяты дзень працягваюцца пошукі пяцігадовага расіяніна Давіда Жукоўскага. Гэта самая маштабная ў гісторыі Польшчы пошукавая аперацыя, піша Радыё Польшча.



У сераду, 10 ліпеня, каля апоўначы маці хлопчыка паведаміла пра яго знікненне. Паводле інфармацыі паліцыі, бацька Давіда забраў яго з дома ў Гродзіску-Мазавецкім. Неўзабаве мужчыну знайшлі мёртвым — яго збіў цягнік. Паліцыя дапускае, што ён скончыў жыццё самагубствам.

На падставе паказанняў сведак і запісаў з камер відэаназірання паліцэйскія аднавілі маршрут, па якім рухаўся бацька дзіцяці, і старанна агледзелі амаль 4 тысячы гектараў.

У панядзелак, 15 ліпеня, паліцэйскія змянілі стратэгію пошуку: яны прыступілі да падрабязнага аналізу сабранай інфармацыі, абследаванне тэрыторыі не праводзіцца.
Прадстаўнік камендатуры паліцыі Варшавы Сільвестр Марчак падкрэслівае, што для планавання далейшых дзеянняў неабходны дакладны аналіз ўжо сабранай інфармацыі.


07:52 16/07/2019


Загрузка...
Загрузка...