АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Сіноптыкі: Такой халоднай сярэдзіны лета не было 20 гадоў

У наступныя дні на тэрыторыю краіны працягне паступаць няўстойлівая паветраная маса з поўначы Еўропы — разлічваць на цяпло не прыходзіцца.

Надвор'е будзе на 3-5°С ніжэй за кліматычную норму, паведамляе Tut.by на Белгідрамет.

У суботу пераважна без ападкаў, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём +17 + 23°С. У Мінску — +18—20°С.

У нядзелю таксама кароткачасовыя дажджы, днём +16 + 22°С. У Мінску — +18—20°С.

У панядзелак, 15 ліпеня, днём +17 + 23°С.

Як паказваюць сіноптыкі, так халодна ў сярэдзіне лета на большай частцы тэрыторыі краіны не было вось ужо 20 гадоў.


12:44 12/07/2019


Загрузка...
Загрузка...