АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лукашэнка выступіў на адкрыцці "Славянскага базару"

Увечары 11 ліпеня Аляксандр Лукашэнка выступіў на адкрыцці міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". 

Ён праводзіцца ўжо 28-ы раз. У сваёй прамове Лукашэнка прывітаў гасцей, якія прыехалі з розных краін. Ён нагадаў пра гісторыю фестываля і яго місію — захаванне братэрскіх адносінаў паміж "новымі незалежнымі дзяржавамі". Кіраўнік дзяржавы згадаў знакамітых мастакоў, якія жылі ў Віцебску — Казіміра Малевіча і Марка Шагала. "Яны падарылі свету чорны квадрат і юных закаханых, якія ляцяць над горадам", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Беларускі краўнік пажадаў канкурсантам паспяховых выступленняў, членам журы — сумленнага судзейства, а гледачам — самых станоўчых эмоцый і добрага настрою. Усім прысутным Аляксандр Лукашэнка пажадаў добрага надвор'я.


22:57 11/07/2019


Загрузка...
Загрузка...