АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Прыехаў вучыцца. А будзе сядзець ...

Азербайджанскага студэнта, які забіў мінчука з-за дзяўчыны, асудзілі на 11 гадоў.

Прыехаў вучыцца. А будзе сядзець ...
Суд Заводскага раёна 11 ліпеня вынес прыгавор 18-гадоваму студэнту Акадэміі авіяцыі, грамадзяніну Азербайджана Рустаму Рагімаву. Маладога чалавека прызналі вінаватым у наўмысным забойстве хлопца з Мінска, з якім ён канфліктаваў з-за адной дзяўчыны, піша Tut.by

Рустама Рагімава прызналі вінаватым у наўмысным забойстве і прысудзілі да 11 гадоў узмоцненага рэжыму. Такое рашэнне сёння агучыў суддзя Алег Каляда.

Таксама абвінавачаны абавязаны выплаціць кампенсацыі маральнай шкоды: па 70 тысяч — бацькам загінулага, па 50 тысяч — ягонаму брату і бабулі.

Раней пракурор Марына Лапаўхава прасіла прысудзіць студэнта да 11 гадоў пазбаўлення волі. У спрэчках дзяржабвінаваўца падкрэсліла, што не ўбачыла ў абвінавачанага «ні ценю раскаяння».


 
Сям'я загінулага заявіла грамадзянскія пазовы да абвінавачанага аб кампенсацыі маральнай шкоды: каля 100 тысяч рублёў кожнаму з бацькоў і бабулі.

«Будзеш гніць у турме, гад», — кінулі на развітанне сваякі забітага асуджанаму


13:14 11/07/2019


Загрузка...
Загрузка...