АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Мазыры маршрутка ад удару заскочыла на два легкавікі

Незвычайнае ДТЗ адбылося ў горадзе ўначы 10 ліпеня, пішуць «Моцныя навіны».


Як вясветлілася, кіроўца «Фальксваген Гольфа» не справіўся з кіраваннем, выскачыў на сустрэчную і пратараніў мікрааўтобус, які стаяў прыпаркаваны.

Але ад сутыкнення маршрутка падскочыла і прызямлілася на машыну вінаватага ў аварыі, а таксама на яшчэ адно аўто, прыпаркаванае побач. Легкавікі значна пашкоджаныя, але ніхто з людзей не пацярпеў.


За рулём «Фольксвагена» быў 23-гадовы хлопец. У яго выявілі 1,7 праміле алкаголю.



12:59 11/07/2019


Загрузка...
Загрузка...