АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Свіслачы ў магіле Віктара Каліноўскага знайшлі парэшткі чалавека

У Свіслачы ў магіле Віктара Каліноўскага знайшлі парэшткі чалавека, інфармуе harodniaspring.org. З 8 ліпеня там працягваюцца раскопкі, прысутнічаюць эксперты і супрацоўнікі Следчага камітэта. Калі вызначыцца, што знойдзеныя парэшткі належаць мужчыне, іх адправяць на адмысловую экспертызу.



Як паведамляла Еўрарадыё, у Вільні былі знойдзеныя парэшткі двух дзясяткаў паўстанцаў 1863-1864 гадоў, а сярод іх і нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага (яны былі пакараныя смерцю расійскімі ўладамі). Літоўскія эксперты ўпэўненыя на 95%, што знойдзеныя парэшткі Каліноўскага. Каб быць упэўненымі на 100%, Вільня звярнулася ў Мінск з просьбай аб эксгумацыі магілы брата Кастуся Віктара.

На восень у Вільні запланаванае ўрачыстае перапахаванне паўстанцаў, якія ў сваёй большасці былі выхадцамі з беларускіх земляў.

09:08 11/07/2019


Загрузка...
Загрузка...