АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Мінсувязі: Цяпер мабільныя аператары не падключаць платныя падпіскі без вашага падвойнага дазволу

Мабільныя аператары ўвялі падвойнае пацверджанне інтэрнэт-падпісак, паведамляе міністэрства сувязі і інфарматызацыі.



Раней падпісацца на такія напаўмахлярскія сэрвісы можна было выпадковым клікам на банэр у інтэрнэце. Сістэма афармляла абаненту «падпіску», якой ён не карыстаўся і пра якую нават не здагадваўся, і штодня спісвала невялікую суму.

Прычым такія напаўмахлярскія сэрвісы прадастаўлялі юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя па адным адрасе з мабільнымі аператарамі.

Цяпер для афармлення падпіскі абанент павінен спачатку пацвердзіць сваю згоду з правіламі давання паслугі, паставіўшы птушку ў адпаведнае поле. Далей яму трэба націснуць кнопку «Падпісацца і глядзець», «Глядзець» ці нешта падобнае.

І толькі калі зробленыя абодва дзеянні, прыйдзе смс аб актывацыі, кошце і спосабах выключэння.

Акрамя гэтага, паведамленні з аналагічнай інфармацыяй будуць прыходзіць абаненту, што аформіў паслугу, для напамінку аб актываванай платнай паслузе.


20:45 10/07/2019


Загрузка...
Загрузка...