АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У дзіцячым лагеры пад Чавусамі пабіліся п'яныя важатыя

У дзіцячым аздараўленчым лагеры «Зара» (Чавускі раён) уначы на 8 ліпеня пабіліся п’яныя важатыя.

Супрацоўнікі лагера вырашылі адзначыць заканчэнне змены, але не змаглі вырашыць, каму выпіваць, а каму глядзець дзяцей, піша Еўрарадыё.

«Закрыццё змены скончылася п’яным мардабоем. Дзеці цэлыя. Твары адзін аднаму начысцілі педагогі. Яны не падзялілі, каму выпіваць, а каму глядзець дзяцей. Раніцай пачаліся разборкі», — апісвае падзеі суполка «Чаусы Online» «УКантакце».

«Прымірыць педагогаў спрабаваў нарад з Чавускага РАУС. Пры тым што ў лагеры ёсць свой дзяжурны міліцыянер, але самастойна ён не рызыкнуў», — дадае дэталяў тэлеграм-канал «Nexta Lite».

У лагеры «Зара» пацвердзілі, што бойка паміж важатымі сапраўды была. Але «п’яны мардабой» адмаўляюць.

«Быў адбой, дзеці спалі, дзяжурныя сядзелі на паверхах, — распавядае дырэктар лагера «Зара» Аляксандр Жукоўскі. — Адзін выхавальнік намазаў зубной пастай іншага, калі той спаў. А той, можа спрасоння, не зразумеў… накінуўся і ўдарыў кулаком у твар. Застаўся сіняк. Выхавальнікі напісалі тлумачальныя лісты, заявы ў міліцыю ніхто не падаваў з іх. Той, які ўдараў, распавёў, што да гэтага выпіў крыху піва».

Педагогаў на працу набіраюць з ліку студэнтаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Важатыя, якія ўчынілі бойку, больш на працу ў лагер не трапяць. 


15:42 09/07/2019


Загрузка...
Загрузка...