АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Уніяты змушаныя адмовіцца ад пілігрымкі: няма чым плаціць міліцыі

Беларускія грэка-католікі змушаныя адмяніць 25-ю юбілейную пілігрымку Віцебск — Полацк, якая з 9 па 13 ліпеня мела праходзіць пад дывізам "Хрыстус жыве". Прычына такога рашэння ў адсутнасці сродкаў, каб аплаціць паслугі спецыяльных службаў.


Як паведамляе партал catholic.by, арганізатары накіравалі ў Віцебскі аблвыканкам просьбу даць дазвол на правядзенне пілігрымкі. Адной з умоваў, высунутых уладамі, патрабавала ад вернікаў аплаціць працу міліцыі, медыкаў, супрацоўнікаў камунальнай гаспадаркі, як гэта прадугледжана зацверджанымі нядаўна беларускім урадам новымі правіламі правядзення масавых мерапрыемстваў.

На пілігрымкі распаўсюджваюцца тыя ж правілы, што і на іншыя масавыя мерапрыемствы.

Віцебскі святар Зміцер Грышан, пробашч парафіі Уваскрасення Хрыстовага і адзін з арганізатараў імпрэзы ў каментары "Радыё Рацыя" адзначыў, што падчас нядаўняй пілігрымкі ў Будслаў такіх праблемаў не паўставала. Тамтэйшае святкаванне ў гонар Маці Божай Будслаўскай мае статус агульнадзяржаўнай імпрэзы.

Лакальная ж пілігрымка разгялдаецца як масавае шэсце ў адпаведнасці з заканадаўствам і палаціць за яго абавязанвыя арганізатары. Святара папярэдзілі аб адміністрацыйнай адказнасці і штрафных санкцыях да ўдзельнікаў пілігрымкі, таму ён прыняў рашэнне адклікаць заяўку.

Праблемы ў арганізатараў самых розных івэнтаў пачаліся 24 студзеня 2019 года, калі Савет міністраў прыняў пастанову №49, якая рэгламентуе аплату "паслуг па ахове грамадскага парадку, якія аказваюць органы ўнутраных спраў, расходаў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем, прыбіраннем тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавых мерапрыемстваў". напрыклад, праз гэты дакумент пад пытаннем апынулася правядзенне ультра-трэйла і веламарафона "Вітаўт". Міліцыя выставіла арганізатарам рахунак у 225 базавых велічынь (5,7 тысячы рублёў) за ахову масавага мерапрыемства. Гэтая лічба перавышала суму ўнёскаў, якую планавалі сабраць арганізатары. Вытанне вырашылася за некалькі дзён да пачатку марафона пасля ўмяшання чыноўнікаў з Міністэрства спорта і турызма.

07:26 09/07/2019


Загрузка...
Загрузка...