АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Нечаканы спосаб завязаць з алкаголем

У Гродне 38-гадовы нецвярозы мужчына ўчыніў пагром у краме. Такім чынам ён вырашыў развітацца з алкаголем.


Мужчына ўжываў спіртное дома ў выходны дзень. Пасля, на куражы вырашыў прагуляцца па вуліцы, паведамляе гродзенская міліцыя.

Затым мужчына зайшоў у краму і папрасіў прадаўшчыцу націснуць трывожную кнопку. А пасля запусціў шкляную бутэльку ў вітрыну і разбіў пяць пляшак з алкагольнай прадукцыяй.

Выйшаўшы з крамы, мужчына спакойна стаў чакаць супрацоўнікаў міліцыі, якія яго і затрымалі.

Раней хуліган ніколі да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Свой учынак мужчына патлумачыў тым, што хацеў завязаць са спіртным і што ўжываць алкаголь нікому не варта.
Аднак развітаўшыся з алкаголем, мужчына павітаўся з крымінальнай справай за хуліганства. Цяпер яму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

nn.by
15:33 08/07/2019


Загрузка...
Загрузка...