АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Макей, яго малодшы сын і сваякі Трампа прыехалі ў Навагрудак на адкрыццё мемарыяла уцекачам з гета

У Навагрудку каля музея яўрэйскага супраціву ўрачыста адкрылі Мемарыяльную сцяну — помнік, прысвечаны пабегу яўрэяў у верасні 1943 года з Наваградскага гета — людзі потым далучыліся да партызанскага атрада братоў Бельскіх, піша Tut.by





Макей, яго малодшы сын і сваякі Трампа прыехалі ў Навагрудак на адкрыццё мемарыяла уцекачам з гета
1 из 4
Тамара Вершицкая провела для него небольшую экскурсию
У мерапрыемстве прымае ўдзел і міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей з сынам Арцёмам. Для іх правялі экскурсію па Музеі габрэйскага супраціву, паказалі рэчы партызан, знойдзеныя пры археалагічных раскопках. Стваральнік музея Тамара Вяршыцкая распавяла міністру, што экспазіцыя з'явілася дзякуючы былому вязню гета Джэку Кагану.

На адкрыццё помніка прыехалі таксама прадстаўнікі дарадцы і зяця прэзыдэнта Трампа Джарэда Кушнера, пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гіб, дзеці і ўнукі братоў Бельскіх, якія арганізавалі ў вайну яўрэйскі партызанскі атрад. Усяго на адкрыцці сцяны было 150 чалавек.
Міністр пагутарыў з прадстаўнікамі сям'і Кушнераў. Хелена Кушнер распавяла міністру гісторыю выратавання сваёй сям'і: яе бацькі разам з іншымі вязнямі Навагрудскага гета капалі тунэль, праз які і змаглі ўцячы. Прадстаўнікі габрэйскіх абшчын Беларусі ў размове з Уладзімірам Макеем пашкадавалі, што пра гісторыю Навагрудскага гета мала хто ведае, пра гэты эпізод не распавядаюць у школах, і было б нядрэнна пра людзей, якія былі збаўлены дзякуючы тунэлі жыцця, зняць фільм. Уладзімір Макей пагадзіўся, што гэта нядрэнная ідэя, і распавёў, што і сам даведаўся аб яўрэйскім супраціве ў Наваградку ужо ў сталым узросце.

Вольга Камягіна

15:18 08/07/2019


Загрузка...
Загрузка...