АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У лесе пад Бабруйскам жанчына згубіла свайго сына

У лесе пад Бабруйскам жанчына згубіла свайго 14-гадовага сына. Здарэнне адбылося ў суботу каля вёскі Бабіна-2. А 7-й гадзіны раніцы жанчына з сынам збірала чарніцы.

 У нейкі момант юнак знік і не адгукаўся. Пошукі выніку не далі. Праз некалькі гадзінаў маці хлопчыка звярнулася па дапамогу да ратавальнікаў. У пошуках удзельнічалі не толькі супрацоўнікі МНС, але і міліцыі.

14-гадовага хлопчыка ў 12:40 знайшлі міліцыянеры. Як адзначае прэс-служба МНС, патрэбы ў яго шпіталізацыі не было.


11:10 08/07/2019


Загрузка...
Загрузка...