АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Справа стаўбцоўскага школьніка, які забіў двух чалавек, перададзена ў суд

Генеральная пракуратура накіравала для разгляду ў Мінскі абласны суд крымінальную справу па абвінавачанні непаўналетняга ў забойстве настаўніцы і вучня.

Дзесяцікласніку СШ №2 прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных п.п.1, 6, 13 ч.2 арт.139 (забойства двух асоб з асаблівай жорсткасцю іх хуліганскіх меркаванняў); ч.1 арт.14 і п.п.1, 6, 10, 13 ч.2 арт.139 (замах на забойства двух асоб з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў); ч.3 арт.339 (асабліва злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса, піша НН.

Вывучыўшы матэрыялы крымінальнай справы, які знаходзіўся ў вытворчасці галоўнага следчага ўпраўлення СК, у Генпракуратуры прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання, поўным і аб'ектыўным даследаванні абставінаў злачынстваў, пагадзіліся з кваліфікацыяй дзеянняў абвінавачанага.

Абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту пакінута без змены.


10:08 08/07/2019


Загрузка...
Загрузка...