АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Пад Белазёрскам у «Мерседэс» набілася 10 чалавек: пры аварыі загінулі трое дзяцей і двое дарослых

Смяротнае ДТЗ адбылося непадалёк ад Белазёрска ў раёне Бярозаўскай ЦЭЦ, паведамілі ў міліцыі. Папярэдне вядома, што кіроўца аўтамабіля «Мерседэc GL» перакуліўся ў меліярацыйны канал.


Пад Белазёрскам у «Мерседэс» набілася 10 чалавек: пры аварыі загінулі трое дзяцей і двое дарослых
Загінулі на месцы пяцёра — трое дзяцей і двое дарослых (мужчына і жанчына). Пры гэтым, у аўтамабілі знаходзіліся 10 чалавек! Як стала вядома, гэта 5 мужчын, 2 жанчыны і трое малалетніх дзяцей.

Пяцёра дарослых выбраліся самастойна з канала, у тым ліку кіроўца. Першапачаткова паведамлялася, што загінулі двое дзяцей і вядуцца пошукі трэцяга.

Потым з'явілася ўдакладненая інфармацыя: загінулі 4-гадовая дзяўчынка, 9-гадовы хлопчык, пазней было знойдзена цела 9-гадовай дзяўчынкі.

Таксама стала вядома, што 31-гадовы кіроўца быў п'яны. Ён ужо быў пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам за «п'яную язду» ў 2009 годзе.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі, выратавальнікі, выбыла следча-аператыўная група МУС.

21:27 07/07/2019


Загрузка...
Загрузка...