АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Пад Белаазёрскам у ДТЗ загінулі 4 чалавекі, сярод іх двое малых дзяцей

Пад Белаазёрскам у дарожнай аварыі загінула чатыры чалавекі, сярод якіх двое малалетніх дзяцей. Такую інфармацыю ў сваім Тэлеграм-канале апублікавала прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава, перадае "Еўрарадыё".



Паводле яе інфармацыі, ДТЗ адбылося каля 15:00 у раёне Бярозаўскай ЦЭЦ. У аўтамабілі “Мэрседэс GL” ехала 10 чалавек, што з’яўляецца недапушчальным. Кіроўца, імаверна, не справіўся з кіраваннем і машыну вынесла з дарогі ў меліяратыўны канал.

Пяць чалавек выбраліся з салону самастойна, у тым ліку кіроўца. Вядзецца пошук яшчэ аднаго ўдзельніка здарэння, гэта малалетняе дзіця.

У машыне было 5 мужчын, 2 жанчын і 3 малалетніх дзяцей.

На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, выратавальнікі, следча-аператыўная група МУС.

17:23 07/07/2019


Загрузка...
Загрузка...