АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Трагедыя ў Стоўпцах: 16-гадоваму школьніку выставілі абвінавачаньне ў двайным забойстве

Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў аб завяршэньні расьсьледаваньня крымінальнай справы аб двайным забойстве ў стаўпецкай школе.

Трагедыя ў Стоўпцах: 16-гадоваму школьніку выставілі абвінавачаньне ў двайным забойстве
Як перадае радыё Свабода, абвінавачаньне 16-гадоваму школьніку выстаўлена паводле трох артыкулаў:

забойства двух чалавек з асаблівай жорсткасьцю з хуліганскіх матываў (ч. 2 арт. 139 КК РБ);
замах на забойства двух чалавек з асаблівай жорсткасьцю з хуліганскіх матываў (ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 139 КК РБ);
асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт.139 КК РБ).
Здарэньне адбылося 11 лютага ў стаўпецкай школе №2, нападнік забіў нажом настаўніцу гісторыі і вучня 11 клясу. Абвінавачаны часткова прызнаў віну.

Абвінавачаны застаецца пад вартай, справа перададзеная пракурору для накіраваньня ў суд.

У час расьсьледаваньня, піша СК, аднавілі храналёгію падзеяў з дапамогай відэа камэраў назірньня, паказаньняў абвінавачанага, сьведкаў і пацярпелых. Выявілася, што:

незадоўга да забойстваў абвінавачаны нанёс удар малатком аднаклясьніку, але абышлося нязначнай ранай;
Меў пры сабе ня толькі малаток і нож, але таксама «піратэхнічныя вырабы»;
напаў на настаўніцу і вучняў, «дэманструючы свае ўяўную перавагу і выключнасьць адносна навакольных»;
У школьным кабінэце нанёс настаўніцы «ня менш за два» ўдары нажом, выбег з кабінэту, нанёс раненьні двум аднаклясьнікам, якія спрабавалі яго спыніць, зайшоў у іншы кабінэт і нанёс удары нажом вучню 11 клясу;
выйшаў у калідор, пагражаў нажом намесьніку дырэктара і настаўніку біялёгіі, спусьціўся ў вэстыбюль, пагражаў нажом аднаклясьніцы, падрапаў ім яе шыю, уцёк.

Паводле псыхоляга-псыхіятрычнай экспэртызы, «мог у поўнай меры асэнсоўваць значэньне сваіх дзеяньняў і кіраваць імі.

За двайное забойства ў Беларусі могуць прысудзіць пакараньні ўздоўж да пажыцьцёвага зьняволеньня і расстрэлу, але непаўналетнім такія пакараньні не прызначаюць. Максымальны тэрмін для непаўналетняга — да 25 гадоў турмы.

10:21 05/07/2019


Загрузка...
Загрузка...