АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Сьледчыя назвалі чатыры вэрсіі здарэньня з салютам у Менску

Сьледчы камітэт раніцай 4 ліпеня паведаміў у Telegram новыя зьвесткі пра колькасьць пацярпелых ад салюту 3 ліпеня ў Менску: адна загінулая, прынамсі 10 параненых аскепкамі.

1 из 2
Паводле СК, выбухаў было чатыры, салютныя ўстаноўкі разбураныя. Крымінальная справа распачатая паводле ч.2 арт.463 КК РБ — «парушэньне правілаў абыходжаньня з рэчывамі падвышанай небясьпекі». Вэрсіі здарэньня такія:​

няспраўнасьць салютных установак;
няспраўнасьць фаервэрачных вырабаў;
няправільнае зараджаньне салютных установак;
няправільная эксплюатацыя салютных установак.

Праца на месцах здарэньняў працягваецца, вымаецца тэхнічная дакумэнтацыя салютных установак і фаервэркаў, дапытваюцца сьведкі і вайскоўцы.

10:20 04/07/2019


Загрузка...
Загрузка...