АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Купалаўскім тэатры адбылася надзвычайная сітуацыя

Спектакль давялося адкласці на гадзіну.

У Купалаўскім тэатры адбылася надзвычайная сітуацыя
Чытачы звярнуліся ў «Нашу Ніву» з просьбай патлумачыць, што адбылося ў Купалаўскім 23 чэрвеня: «Прыйшлі на пастаноўку, чакалі паўгадзіны, але нас так і не пусцілі, мы сышлі». 

Як стала вядома ад работнікаў тэатра, учора сапраўды адбыўся форс-мажор: на галоўную сцэну ўпала пажарная труба. 

«Гэтую паломку выправілі сваімі сіламі. Тыя гледачы, якія пагадзіліся пачакаць, трапілі на спектакль недзе праз 40-50 хвілін. Тыя, хто вырашыў не чакаць, здалі квіткі ў касы», — патлумачылі «Нашай Ніве».

Учора ў Купалаўскім паказвалі геніяльную пастаноўку «Рэвізор». 

12:42 24/06/2019


Загрузка...
Загрузка...