АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Легендарны гітарыст “Ляпіса Трубяцкога” ў коме пасля нападу невядомых

Нязменны гітарыст “Ляпіса Трубяцкога” і гурта Trubetskoy Руслан Уладыка знаходзіцца ў коме. Ён трапіў у рэанімацыю ўвечары 6 чэрвеня. Па словах прадзюсара “Ляпіса Трубяцкога” Яўгена Калмыкова, у гэты вечар Руслан зайшоў у бар на вуліцы Солтыса літаральна на дзве хвіліны. Праз гадзіну яго знайшліў непрытомным стане, перадае "Еўрарадыё".


“Вечарам 6-га Руслан выйшаў ад сястры. Побач з домам, які знаходзіцца ў Дражні, зайшоў у кабак. На гадзінніку было 22:28. У 22:30, кульнуўшы на бары чарку, ён адтуль выйшаў. Ёсць відэазапіс яго знаходжання ў бары. На відэа бачна, як да Руслана падыходзіць чалавек, які да гэтага сядзеў за суседнім столікам побач з трыма сябрамі. Руслан яму ківае і выходзіць.

У 23:30 Руслана даставілі ў рэанімацыю. Хто і дзе яго знайшоў — незразумела. Роднай сястры следства гэтую інфармацыю не дае. Руслан знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Яму адразу зрабілі аперацыю”, — кажа Калмыкоў. 

Са слоў сястры Уладыкі, пры сабе Руслан меў барсетку, у якой былі грошы, банкаўскія карткі, мабільны тэлефон. У рэанімацыю музыку даставілі без асабістых рэчаў. 

Кіраўнік прэс-службы Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч паведаміў Еўрарадыё, што па факце атрымання Русланам Уладыкам цялесных пашкоджанняў Партызанскі РАСК г. Мінска завёў крымінальную справу. "На дадзены момант стан музыкі ацэньваецца як цяжкі. Усе абставіны здарэння высвятляюцца", — распавёў ён, адмовіўшыся ўдакладніць, па якім артыкуле заведзена крымінальная справа.

13:15 12/06/2019


Загрузка...
Загрузка...