АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Хлопцу, які ўдарыў 16-гадовага спартоўца і той памер, замянялі артыкул на больш цяжкі

Хлопцу, які ў лідскім філіяле Гарадзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву ўдарыў пасля трэніроўкі 16-гадовага навучэнца Андрэя Дараховіча– і падазраваўся ў прычыненні смерці па неасцярожнасці, змянілі артыкул на больш цяжкі. Пра гэта TUT.BY распавяла маці памерлага падлетка.



Цяпер 18-гадоваму Руслану пагражае да 15 гадоў за наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Паводле словаў маці памерлага хлопчыка, СК павінен неўзабаве перадаць матэрыялы справы ў пракуратуру, а суд можа пачацца ўжо праз 2-3 тыдні.

Крымінальная справа па факце гібелі 16-гадовага спартоўца ў лідскім філіяле Гарадзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву распачалі 12 красавіка. Падазраваны – 18-гадовы жыхар Ліды, які нанёс падчас канфлікту ўдар Андрэю Дараховічу, пасля чаго той памёр. Маці загінулага хлопца кажа, што ўдараў было тры, ад апошняга, згодна экспертызе, і памёр Андрэй.

Падчас следства пацвердзілася сувязь паміж смерцю Дараховіча і фізічным уздзеяннем з боку падазраванага. 18-гадовы хлопец не затрымліваўся і знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.
08:49 12/06/2019


Загрузка...
Загрузка...