АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Новым міністрам аховы здароўя стаў анколаг Уладзімір Каранік

11 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг новых прызначэнняў, інфармуе БЕЛТА



Новым міністрам аховы здароўя стаў анколаг Уладзімір Каранік
Міністрам аховы здароўя прызначаны Уладзімір Каранік, які да апошняга часу быў галоўным лекарам Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера. 

Міністрам унутраных спраў прызначаны Юрый Караеў, намеснікам дзяржсакратара Савета бяспекі — Аляксандр Рахманаў; першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржкантролю — Васіль Герасімаў; намеснікам старшыні Камітэта дзяржкантролю — Дзмітрый Баско; членам праўлення Нацбанка —  Ілона Лядніцкая (на другі тэрмін паўнамоцтваў).

Акрамя таго кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Віталя Воўка гендырэктарам ААТ "Мінскі трактарны завод".

13:12 11/06/2019


Загрузка...
Загрузка...