АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Літве прапануюць бясплатна лекаваць беларускіх і ўкраінскіх пенсіянераў

Беларускіх і ўкраінскіх пенсіянераў, якія стала жывуць у Літве, прапануюць з наступнага года лекаваць бясплатна, нават калі яны ніколі не плацілі падатак на абавязковае страхаванне здароўя. Паводле Delfi, іх здароўе могуць застрахаваць за дзяржаўны кошт, як і гэта робяць з літоўскімі пенсіянерамі.



У Сейме Літвы такія папраўкі да закона аб страхаванні здароўя падтрымаў камітэт бюджэту і фінансаў. Калі іх прымуць, давядзецца прадугледзіць у бюджэце дадатковыя 690 тысяч еўра.

Цяпер у Літве жывуць каля 2 тысяч беларусаў і ўкраінцаў пенсійнага веку. У 1999 годзе была ратыфікаваная дамова з Беларуссю, паводле якой беларускія грамадзяне пенсійнага веку павінны быць застрахаваныя ў Літве абавязковым страхаваннем здароўя. З Украінай такую дамову ратыфікавалі ў 2001 годзе. Але цяперашні закон аб страхаванні не прадугледжвае гэтага.

Папраўкі могуць быць актуальнымі, бо ў Літву прыбывае ўсё болей украінцаў і беларусаў, у тым ліку лекараў, якіх запрашаюць туды на працу. Многія перавозяць за сабой сем’і, бацькоў-пенсіянераў і яны не могуць бясплатна атрымліваць медыцынскую дапамогу.

14:44 09/06/2019


Загрузка...
Загрузка...