АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Мінску прайшоў чэмпіянат па хуткасным чацінгу

Улад Бумага і Ягор Шкрэд, як запрошаныя блогеры, спаборнічаюць паміж сабой.

7 мая на пляцоўцы Dandy Land прайшоў чэмпіянат па хуткасным чацінгу lemon champ. Пераможцай стала 18-гадовая Юлія Хлуд, якая набрала 300 знакаў у Telegram за 56 секунд. Ёй дастаўся галоўны прыз — iPhone XR 64GB. У канцы вечара беларускі блогер Улад Бумага правёў фан-сустрэчу з гасцямі мерапрыемства, піша НН.

Спаборніцтвы на сцэне Dandy Land праходзілі ў трох пакаленнях: Z — 6-12 гадоў, Y — 13-17 гадоў, X — 18-26 гадоў. Пераможцай у Z стала Кацярына Гурына, а пераможцам у Y — Багдан Пятроўскі. Самай хуткай у пакаленні X і ва ўсім турніры аказалася Юлія Хлуд. Дзяўчына родам з Брэста і цяпер заканчвае першы курс Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

На мерапрыемства запрасілі таксама беларускіх блогераў. Элінка ТВ, Вераніка Золатава, Ягор Шкрэд і іншыя на сцэне адгадвалі зашыфраваныя з emoji паведамленні і знакамітых людзей, апрацаваных маскамі Snapchat. Ажыятаж у канцы вечара выклікала з’яўленне Улада Бумагі: упершыню за два гады папулярны ютубер згадзіўся правесці фан-сустрэчу са сваімі падпісчыкамі. Завяршылася мерапрыемства на фотазоне. Перад закрыццём пляцоўкі ахвотныя атрымалі магчымасць зрабіць здымкі на памяць з Уладам Бумагам і іншымі запрошанымі блогерамі.


16:23 08/06/2019


Загрузка...
Загрузка...