АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

З прадукцыі “Савушкіна” вычысцілі дату ўваходжання Брэста ў Расійскую Імперыю

З малочнай прадукцыі кампаніі “Савушкін прадукт”, якая выпускаецца пад маркай “Брест-Литовск”, знікла дата — 1795. Зараз на ўпакоўцы засталася толькі выява брэсцкага вакзала.

 Першапачаткова дату нанеслі на ўпакоўку таму, што ў 1795 годзе горад Берасце стаў называцца Брэст-Літоўскам і ўвайшоў у склад Расійскай Імперыі.

А вось Брэсцкі чыгуначны вакзал быў адкрыты толькі ў 1886 годзе, праз 91 год пасля перайменавання Брэста. У некаторых спажыўцоў узніклі пытанні наконт разыходжання. Раней кіраўніцтва “Савушкіна” казала, што не бачыць неадпаведнасці ў наяўнасці на ўпакоўцы адначасова і даты, і малюнка. Па іх словах, дата сімвалізуе толькі перайменаванне, а вакзал намаляваны ў якасці пазнавальнага сімвала Брэста.

У піяр-аддзеле “Савушкіна” Еўрарадыё сказалі, што нічога надзвычайнага з упакоўкай не адбылося. “У нас рэгулярна праводзіцца рэдызайн упакоўкі, рэдызайн таварных знакаў. У дадзеным выпадку адбылося вычышчэнне таварнага знака. І нічога больш”, — распавяла прадстаўніца прадпрыемства.


11:00 08/06/2019


Загрузка...
Загрузка...