АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Расійская тэлепрапагандыстка: Так, як у Беларусі, мяне яшчэ ніхто не называў

Скандальна вядомая прапагандыстка тэлеканала «Россия-1» Вольга Скабеева выклала ў сваім інстаграме фота акрэдытацыйнай карты, якую ёй выдалі ў Мінску. 

Там яе імя напісана як «Скабеява Вольга».

«Так мяне яшчэ ніхто не называў», — напісала тэлевядучая.

МЗС Беларусі выдаў ёй акрэдытацыю на два месяцы — з 4 чэрвеня па 3 жніўня.

Цікава, што праз нейкі час Скабеева выдаліла публікацыю са свайго інстаграма (допіс быў па гэтым адрасе), аднак інтэрнэт-карыстальнікі паспелі зрабіць скрыншот допісу.

07:31 07/06/2019


Загрузка...
Загрузка...