АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Тэрапію для людзей з ВІЧ ізноў не закупілі, патрэбныя прэпараты сканчаюцца

Мінздароўя Беларусі ўжо больш за паўгода не можа наладзіць закупку тэрапіі для людзей з ВІЧ. Электронныя аўкцыёны, абвешчаныя ў лістападзе 2018 года, а таксама ў студзені і ў красавіку 2019-га, прызнаныя несапраўднымі. Яшчэ адны таргі былі адмененыя.

Інфармацыя пра наступны аўкцыён з'явілася 3 чэрвеня, таргі прызначаныя на 5 ліпеня.

Антырэтравірусная тэрапія, прапісаная людзям з ВІЧ, мусіць прымацца рэгулярна і без перапынкаў. Сайт Pereboi.by, які сочыць за наяўнасцю ў Беларусі жыццёва важных медыкаментаў для лячэння інфекцыйных захворванняў, паведамляе, што супрацьвірусны прэпарат ламівудзін ужо зараз замест таблетак выдаюць у выглядзе сіропу. Яшчэ адзін прэпарат — дарунавір — у Гомелі, па звестках сайта, скончыўся цалкам. У Мінску яго пачалі выдаваць на больш кароткія тэрміны.


Вядома, што імпарцёры лекаў і дзяржава не могуць дамовіцца наконт кошта закупкі. Фармакалагічныя кампаніі сцвярджаюць, што закупачныя цэны, якія ім прапануюць у Беларусі, не пакрываюць нават выдаткі на вытворчасць прэпаратаў. Мінздароўя, у сваю чаргу, вырашыла дапусціць да таргоў незарэгістраваныя ў Беларусі прэпараты, вытворцы якіх прапануюць больш нізкія кошты.

У 2018 было закуплена больш прэпаратаў для людзей з ВІЧ, чым патрабавалася — 21945 гадавых курсаў пры 14763 пацыентах, якія па звестках на 1 лістапада 2018 года атрымлівалі антырэтравірусную тэрапію. Гэта дазволіла стварыць запас, але пацыенты непакояцца, што неабходная ім тэрапія, якую нельга перарываць, можа скончыцца ў любы момант.

euroradio.fm
19:30 06/06/2019


Загрузка...
Загрузка...