АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Ён зрабіў гэта! 97-гадовы ветэран вайны скокнуў з парашутам

Амерыканец скокнуў з парашутам ва ўзросце 97 гадоў.

Скачок быў прысвечаны памяці ўдзельнікаў аперацыі «Оверлорд» - высадцы войскаў саюзнікаў у Нармандыі падчас Другой сусветнай вайны.


Гэты скачок ўсяго другі ў жыцці ветэрана. Упершыню яго парашут раскрыўся над камунай Карантан на паўночным захадзе Францыі 75 гадоў таму 6 чэрвеня 1944 году.

Каб узяць гэтую вышыню сёння, пенсіянеру спатрэбілася паўгода падрыхтоўкі. Разам з бясстрашным пенсіянерам скачкі здзейснілі больш за 200 чалавек з 14 краін.
15:51 06/06/2019


Загрузка...
Загрузка...