АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Беларусі раскрылі канал незаконнай чыгуначнай міграцыі з Расіі

Памежнікі разам з супрацоўнікмі Камітэта дзяржбяспекі раскрылі канал незаконнай міграцыі ў Беларусь, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.



Праваахоўнікі выявілі групу асоб, у якую ўваходзілі таксама работнікі Мінскага вагоннага ўчастка УП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі". Паводле папярэдняй змовы яны арганізавалі незаконны ўезд замежнікаў з тэрыторыі Расіі ў Беларусь. Пазней гэтыя замежнікі былі затрыманыя праваахоўнымі органамі.

Памежны камітэт пачаў крымінальную справу за арганізацыю незаконнай міграцыі, учыненую групай асоб паводле папярэдняй змовы. Падазраваным пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

18:51 05/06/2019


Загрузка...
Загрузка...