АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Баранавічах у кватэры знайшлі забітай маладую жанчыну і параненага мужа

Што менавіта адбылося ў кватэры, невядома. Жыхары суседніх дамоў распавядаюць, што з абеда 4 чэрвеня каля дома стаяла машына Следчага камітэта, піша Інтэкс-прэс.

Калегі забітай жанчыны расказваюць, што раніцай 4 чэрвеня яна не выйшла на працу ў дзіцячы сад. Яны ўзняла трывогу. Пазней у кватэру прыехалі бацькі жанчыны, якія і пабачылі страшнае відовішча. Суседка расказвае тое, што чула ад іншых:

«Яна мёртвая ляжала каля канапы, яе муж быў без прытомнасці. Яго ў бальніцу забрала хуткая. А яна, кажуць, цяжарная была... Ёй хутка 30 гадоў споўніцца, яна выхавацелькай працуе. Вельмі ціхая, спакойная і прыемная жанчына. Сыну іх 4 гады, яна з ім заўсёды ў двары гуляе. А тут такое … Не разумею, як гэта ўвогуле магчыма?

Па словах суседзяў, хлопчыка падчас трагедыі дома не было: яго адвезлі да бацькоў мужчыны.

Сям'ю суседзі апісваюць як «нармальную і звычайную».

— З выгляду ўсё ў іх было нармальна. Жанчына з дзіцем часта гуляла, а муж яе ездзіў на заробкі, каб крэдыт за кватэру плаціць.


12:05 05/06/2019


Загрузка...
Загрузка...