АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Пасля забойства п'янымі паліцэйскімі 5-гадовага хлопчыка па ўсёй Украіне праходзяць мітынгі за адстаўку кіраўніка МУС

Масавыя пікеты з патрабаваннем да міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава сысці ў адстаўку праходзяць у буйных гарадах Украіны пад упраўленнямі паліцыі, паведамляе «Українська правда».

Адзначаецца, што ў гарадах Украіны праходзяць стыхійныя пікеты пад будынкамі ўпраўленняў Нацыянальнай паліцыі ў сувязі са смерцю 5-гадовага хлопчыка ў Пераяславе-Хмяльніцкім, у забойстве якога падазраюць паліцэйскага.

Чытайце таксама: Пад Кіевам п’яныя ў дым паліцэйскія застрэлілі 5-гадовага хлопчыка
Гараджане нясуць да ўваходаў мясцовых аддзяленняў паліцыі кветкі, цацкі, а таксама запальваюць свечкі.

Пікеты праходзяць у Херсоне, Пераяславе-Хмяльніцкім, Кіеве, Чарнаўцах, Луцку, Роўне, Крапіўніцкім, Цярнопалі, Вінніцы, Дняпры, Львове, Жытоміры, Ужгарадзе, Мікалаеве і іншых гарадах.


07:45 05/06/2019


Загрузка...
Загрузка...