АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Мінскі суд адмовіў у іску "Маці-328" да МУС

4 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска прайшло адкрытае судовае пасяджэнне "Маці-328" супраць Міністэрства ўнутраных спраў.

Тры маці, чые непаўналетнія дзеці адбываюць пакаранне па "наркатычным" артыкуле, падалі пазоў да МУС. Юлія Астраўко, Ірына Ш. і Вольга С. лічаць, што міліцыя не выканала свой прафесійны абавязак і гэтым нанесла непапраўную шкоду жыццю і здароўю іх сем'яў. Кожная з іх хацела атрымаць кампенсацыю ў памеры 100 тысяч рублёў, перадае "Еўрарадыё".

Жанчыны настойвалі, што міліцыя не праводзіла сярод школьнікаў прафілактычнай працы. Прадстаўнікі МУС сцвярджалі, што насамрэч прафілактыка праводзіцца, у тым ліку і праз беларускае тэлебачанне, БЕЛТА. Праваабаронца Павел Левінаў, які выступаў ад імя грамадскасці, спытаўся: хто з моладзі цяпер глядзіць БТ, чытае БЕЛТА? Чаму прафілактыка не праводзіцца праз сацыяльныя сеткі?

На судзе прадстаўнікі адказчыка выступілі з пярэчаннем супраць іску. Яны заявілі, што патрабаванні "з'яўляюцца незаконнымі і неабгрунтаванымі". І суд іх падтрымаў. У маці ёсць 15 дзён на тое, каб абскардзіць судовую пастанову. І яны збіраюцца гэта зрабіць.

20:08 04/06/2019


Загрузка...
Загрузка...