АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

«Адзін інвалід. Адзін труп. А з гэтым не вядома»: на «Нафтане» з 12 метраў упаў працаўнік

28 траўня працаўнік ТАА «Лігмод» упаў з вышыні 12 метраў падчас выконвання працаў на заводзе «Нафтан».



Сяргей Еўтушык, намеснік гендырэктара кампаніі «Нафтан» у пытаннях кадраў і ідэалагічнай працы пацвердзіў гэтую інфармацыю.

«Здарэнне сапраўды мела месца. З вышыні ўпаў працаўнік нашага падрадчыка», – распавёў Belsat.eu прадстаўнік «Нафтану».

Атрымаць каментар у ТАА «Лігмод» не ўдалося. «Мы не каментуем гэтую інфармацыю», – паведамілі Belsat.eu у кампаніі «Лігмод».

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, цягам апошняга часу было прынамсі тры падобных здарэнні з працаўнікамі ТАА «Лігмод».

«Гэта трэцяе падзенне на «Лігмодзе». Адзін інвалід. Адзін труп. А з апошнім не вядома», – паведаміла блогеру NEXTA ананімная крыніца.

Паводле крыніцы, мужчына, які ўпаў на «Нафтане», знаходзіцца ў крытычным стане. Ён упаў з вышыні падчас абслугоўвання ўстаноўкі рэгенерацыі сернай кіслаты.

17:11 04/06/2019


Загрузка...
Загрузка...