АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Следчы камітэт настойвае на самагубстве супрацоўніка ДАІ ў Магілёве

Вынікі экспертызы пацвярджаюць версію самагубства супрацоўніка ДАІ пад Магілёвам. Пра гэта заявіў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч, інфармуе БЕЛТА.

"Версію пра самагубства не здымаем з ліку прыярытэтных. Больш за тое, апошнімі днямі атрыманы яшчэ цэлы шэраг заключэнняў экспертыз, які ўмацоўвае нас у нашай пазіцыі, што менавіта так і адбылося", — падкрэсліў Наскевіч.

Разам з тым, па яго словах, адпрацоўваюцца некалькі іншых версій. Аднак калі версія пра самагубства пацвердзіцца, справу спыняць за адсутнасцю складу злачынства.

Нагадаем, што гібель лейтэнанта Яўгена Патаповіча адбылася ў траўні ў лесе каля Магілёва. Спярша паведамлялася, быццам яго забілі. Пазней Следчы камітэт афіцыйна заявіў, што асноўная версія гібелі — самагубства міліцыянта. 

Бацькі Патаповіча не вераць у версію самагубства сына і патрабуюць правесці эксгумацыю цела.


12:05 04/06/2019


Загрузка...
Загрузка...