АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Генпракурор: Ніводнай скаргі ад цыганоў няма

Аляксандр Канюк распавёў, як працуе камісія Генпракуратуры пасля скаргаў на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў Магілёве, піша Tut.by

— Я чакаў гэтае пытанне. Створана рабочая група, мы ўсе глядзім, — распавёў Аляксандр Канюк. — Што самае цікавае, няма ніводнай скаргі з цыганскага асяроддзя. Я быў тыдзень таму ў Магілёве. Удакладняў як працуе група.

Генпракурор распавёў, што сустракаўся не з цыганамі, а з рабочай групай - «мы не сталі бударажыць людзей».

Па словах генеральнага пракурора, рабочая група, якая складаецца з пракурораў, правяла шмат гутарак з цыганамі. Чакаецца, што праверка будзе доўжыцца месяц, пасля чаго будуць агучаны яе вынікі.


10:36 04/06/2019


Загрузка...
Загрузка...