АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Jay-Z стаў першым рэперам-мільярдэрам

Амерыканскі рэпер Jay-Z (сапраўднае імя — Шон Коры Картэр) стаў першым у свеце рэп-выканаўцам, даход якога ацэньваецца ў $ 1 млрд, паведамляе Forbes.

 


Пры ацэнцы даходу Jay-Z выданне ўлічвала яго заробак, долю ў розных кампаніях і рабіла папраўку на лад жыцця суперзвезды.

 

Сярод актываў рэпера — вытворчасць шампанскага Armand de Brignac ($ 310 млн), наяўныя і ўкладанні ў розныя кампаніі, уключаючы Uber ($ 220 млн), сумеснае з Bacardi вытворчасць каньяку D'Ussé ($ 100 млн),стрымінгавы сэрвіс Tidal ($ 100 млн), калекцыя прадметаў мастацтва ($ 70 млн), нерухомасць ($ 50 млн)

 

 

У 2018 годзе Forbes назваў Jay-Z адным з самых высокааплатных музыкаў, за год ён зарабіў на канцэртах $ 76,5 млн. Для параўнання, яго жонка Беёнсе годам раней атрымала $ 105 млн.

09:32 04/06/2019


Загрузка...
Загрузка...