АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Магілёвец пабіў жонку да смерці, але думаў, што яна проста заснула

Магілёвец да смерці пабіў жонку. 33-гадовы апаратчык адной з арганізацый горада звярнуўся ў міліцыю і расказаў, што яго жонка не прачнулася.


Раніцай, збіраючыся на працу, ён не стаў яе будзіць, а вярнуўшыся вечарам і выявіўшы яе ў той жа позе, захваляваўся. Памацаўшы жанчыну і пераканаўшыся, што яна ненатуральна халодная, выклікаў міліцыю. Праваахоўнікі на твары жанчыны выявілі гематому верхняга павека і шматлікія раны на руках, нагах, шыі і твары.

Высветлілася, што напярэдадні пара распівала спіртныя напоі, а пасля пасварылася. У гарачцы мужчына, не стрымаўшы эмоцый, ударыў жонку чатыры разы рукой у галаву, чым нанёс цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх 45-гадовая жанчына пасля памерла. Заснуўшы ў алкагольным трызненні, ён не асабліва сачыў за тым, дзе размясцілася яго жонка і які яе стан, а раніцай, вырашыўшы, што яна адпачывае, сышоў.

Мужчыну затрымалі, раней яго не прыцягвалі да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

mogilevnews.by
10:01 22/05/2019


Загрузка...
Загрузка...