АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Мінчанка зрабіла ў пад'ездзе падлеткам заўвагу, а яны ёй распылілі ў твар фарбу

Сталічныя праваахоўнікі шукаюць чатырох маладых людзей, паведамляе сталічная міліцыя



Інцыдэнт адбыўся амаль месяц таму. Увечары 23 красавіка ў міліцыю патэлефанавала жанчына і распавяла, што невядомыя прыкладна ў 19.15 распылілі ёй у твар і на адзенне фарбу. Мінчанка сустрэла маладых людзей на 16 паверсе дома №97 на вуліцы Прытыцкага, пачаўся скандал, падчас чаго ёй у твар паляцела струя з балончыка.

Пасля сваркі з жанчынай хуліганы пайшлі ў бок метро на «Каменнай Горцы» і там таксама з балончыка адзін з іх размаляваў падлогу і сцены ў пераходзе, - удакладнілі праваахоўнікі.


Да гэтага часу асобы не ўстаноўлены. Калі вы пазналі маладых людзей на фота і можаце дапамагчы міліцыі, патэлефануеце па нумары 102.


09:16 22/05/2019


Загрузка...
Загрузка...