АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У палкоўніка ФСБ Расіі канфіскавалі $186 мільёнаў наяўнымі

У межах крымінальнай справы палкоўніка ФСБ Расіі Кірыла Чэркаліна канфіскавалі гатоўку ў рознай валюце на агульную суму 12 мільярдаў расійскіх рублёў ($186 мільёнаў). Пра гэта са спасылкай на крыніцы паведамляе «Росбалт».



Паведамляецца, што гатоўку канфіскавалі на трох кватэрах. «Мы падазраём, што гэта грошы былі атрыманы за агульнае заступніцтва ад прадстаўнікоў камерцыйных структур, у першую чаргу — ад кіраўнікоў банкаў», — заявіў суразмоўца «Росбалта» ў спецслужбах.

Паводле яго слоў, у матэрыялах крымінальнай справы фігуруюць тры банкі, сярод якіх «Траст» і «Югра».

08:11 19/05/2019


Загрузка...
Загрузка...