АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Дырэктар расійскага інстытута касмічнага прыборабудавання збег за мяжу

Генеральны дырэктар навукова-даследчага інстытута касмічнага прыборабудавання (які ўваходзіць у дзяржкарпарацыю "Раскосмас") Юрый Яскін уцёк з Расіі, піша "КомерсантЪ". 


Ён паехаў у замежную камандзіроўку ў Еўропу і адтуль даслаў заяву пра звальненне. "Раскосмас" пацвердзіў, што ад Яскіна прыйшла заява на звальненне "па ўласным жаданні". Сам гендырэктар цяпер знаходзіцца ў Грэцыі.

Яскін уцёк з краіны, калі пачаўся ўнутраны аўдыт "Раскосмасу" у інстытуце, якім ён кіраваў. Паводле некаторых крыніцаў, менеджар мог асцерагацца, што будуць выкрытыя факты крадзяжоў і вываду бюджэтных сродкаў. 

Праверкай у дачыненні да Яскіна заняліся супрацоўнікі ФСБ.
11:48 15/05/2019


Загрузка...
Загрузка...