АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Задушыла і выкінула з смеццем: раскрыта забойства нованароджанага 15-гадовай даўніны

Следчыя затрымалі маці за забойства, учыненае яшчэ ў 2004 годзе. 

У студзені 2004 года на палігоне для бытавых адкідаў паблізу Клімавічаў знойдзена цела нованароджанага. Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, дзіця нарадзілася жывым і памерла ад задушвання — з пятлёй на шыі, піша СК.

Па дадзеным факце заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.139 (забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане).
Асоба, якая ўчыніла злачынства, знойдзена тады не была. Аднак у ходзе расследавання шляхам правядзення экспертных даследаванняў быў устаноўлены генатып маці нованароджанага.

Следчымі дапытана больш за 270 жанчын, якія пражывалі ў 2004 годзе ў раёне жылога сектара, адкуль вывозілася смецце. У іх былі атрыманыя біялагічныя ўзоры для правядзення параўнальнай генетычнай экспертызы.

У выніку далейшых даследаванняў устаноўлена супадзенне біялагічнага матэрыялу адной з жанчын з генатыпам маці забітага. Гэта 37-гадовая жанчына. У ходзе допыту яна патлумачыла, што нарадзіла хлопчыка ў інтэрнаце па месцы жыхарства, пасля чаго задушыла яго і выкінула разам са смеццем, піша НН.

Падазраваная затрымана. 


10:45 15/05/2019


Загрузка...
Загрузка...