АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Галоўны доктар Светлагорскай бальніцы просіць у гараджан грошай на абсталяванне і рамонт — у бюджэце іх няма

Галоўны доктар Светлагорскай ЦРБ Ігар Таўтын у інтэрв'ю «Светлагорскiм навiнам» распавёў пра гаротны стан медыцыны ў раёне і папрасіў людзей матэрыяльную дапамогу.



Паводле медыка, рамонту патрабуюць будынкі дзіцячай бальніцы і раённай паліклінікі.

— Зразумела, што зрабіць хацелася б усё адразу і пры гэтым — якасна. Але, на жаль, так не бывае. І адна з асноўных прычын — адсутнасць бюджэтных сродкаў для гэтага артыкула выдаткаў. Прыходзіцца зарабляць самім, — растлумачыў сітуацыю Ігар Таўтын.

Спецыяліст папрасіў людзей з разуменнем паставіцца да сітуацыі з медыцынскім абслугоўваннем у раёне.

Па словах галоўнага ўрача, моцна зношаныя ў ЦРБ і апаратура, і аўтапарк. Напрыклад, лапараскапічную стойку — комплекс абсталявання для хірургічных аперацый — ЦРБ атрымала па лініі гуманітарнай дапамогі каля 15 гадоў таму. Новы комплекс каштуе 250 тысяч рублёў, а новы апарат УГД добрага класа каштуе 60 тысяч. На горад існуе 5 апаратаў УГД і яны маюць 100% знос. Аўтапарк з 13 машын зношаны на 80%. Аўто, якія павінны былі праездзіць 5 гадоў, ездзяць па 10-12 гадоў.

Ігар Таўтын папрасіў у кіраўнікоў прадпрыемстваў, бізнэсу і простых грамадзян аказаць пасільную дапамогу:

— Мы звяртаемся да жыхароў горада і раёна з просьбай аказаць пасільную фінансавую дапамогу. Гэтыя грошы будуць накіраваны на закупку таго, што дазволіць вам, вашым родным і блізкім атрымаць больш якаснае медыцынскае абслугоўванне.

Рахунак для аказання фінансавай дапамогі: ВУ80 АКВВ 3642 4290 0190 6320 0000 (ААБ «Беларусбанк»)

07:20 15/05/2019


Загрузка...
Загрузка...