АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Самалёт «Аэрафлота» падаў сігнал бедства. Па просьбе беларускіх дыспетчараў

Рэйс, які накіроўваецца з калінінградскага аэрапорта ў Маскву выконвае палёт у штатным рэжыме. Пра гэта паведамілі РБК у прэс-службе «Аэрафлота».



Сігнал бедства самалёт падаваў для тэставання сістэм, растлумачылі ў авіякампаніі. «Паветранае судна выконвае палёт у штатным рэжыме. Пасадка запланаваная па раскладзе. Па просьбе ўпраўлення паветранага руху праводзілася праверка сігналу», — паведаміў прадстаўнік «Аэрафлота» Максім Фяцісаў. Ён адзначыў, што тэставанне рабілася па просьбе беларускіх дыспетчараў.

«Інфармацыя аб сігнале бедства не адпавядае рэчаіснасці. З бортам усё нармальна», — пацвердзілі ў прэс-службе Дзяржаўнай карпарацыі па арганізацыі паветранага руху Расіі.

Пра тое, што рэйс «Аэрафлота» Калінінград — Масква падаў сігнал бедства і рыхтуецца да пасадкі ў Шарамеццева раней паведаміў телеграм-канал Mash. «У небе борт знаходзіўся ўжо 40 хвілін. Пасля сігналу Боінг 737 працягнуў маршрут у Шарамеццева, цяпер рыхтуецца да пасадкі», - гаварылася ў паведамленні.


12:05 14/05/2019


Загрузка...
Загрузка...