АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Галоўная сведка па справе Мамаева і Какорына выпала з акна ў Празе: яна ў крытычным стане

Асноўная сведка па справе аб бойках з удзелам расійскіх футбалістаў Аляксандра Какорына і Паўла Мамаева Кацярына Бабкова ўпала з вышыні чацвёртага паверха.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Baza» са спасылкай на паліцыю Чэхіі, піша "Наша Ніва".

Адзначаецца, што дзяўчына адправілася ў Прагу адзначаць Дзень Перамогі. На вечарыне Бабкова пацягнулася за цыгарэтай і, страціўшы раўнавагу, «нырнула» ўніз. Па дадзеных мясцовай паліцыі, перад гэтым Кацярына ўжывала алкаголь і антыдэпрэсанты.

Раней паведамлялася, што дактары ўвялі Бабкову у кому.

11 мая ёй зрабілі некалькі аперацый. Яна была шпіталізавана з расколінай у селязёнцы з крывацёкам, кантузіяй лёгкіх, пераломамі таза і рэбраў, а таксама нутрачарапным кровазліццём. Сваякі Бабковай абвясцілі збор сродкаў на яе лячэнне.

Кацярына Бабкова была ў кампаніі футбалістаў, калі ў іх узнік канфлікт у «Кафеманіі» з чыноўнікам Мінпрамгандля Дзянісам Пакам і кіраўніком НАМІ Сяргеем Гайсіным.


09:54 14/05/2019


Загрузка...
Загрузка...